Экс-беларуска Блашко стала чэмпіёнкай Украіны па летнім біятлоне
Былая беларуска Дар'я Блашко стала чэмпіёнкай Украіны ў спрынце па летнім біятлоне, перадае афіцыйны сайт Федэрацыі біятлону Украіны.
21-гадовая Блашко на дыстанцыі атрымала адзін штрафны круг. Тым не менш сваю бліжэйшую пераследніцу, Юлію Журавок, яна апярэдзіла на 7,5 секундаў.
Каментуючы сваю перамогу, спартоўка зазначыла: "Перамога гэта заўсёды добра! Хацелася б крыху лепш страляць, усё ж такі адзін промах быў, але выйшла як выйшла, ёсць над чым працаваць. Сёння паказала ўсё, на што была падрыхтаваная. Планую прымаць удзел ва ўсіх гонках чэмпіянату, калі са здароўем усё добра будзе".
Блашко выступала за Беларусь, але ў гэтае міжсезонне перайшла ва ўкраінскую зборную. Праўда, пакуль яшчэ яна не атрымала дазвол на ўдзел у афіцыйных міжнародных спаборніцтвах.