Экс-міліцыянта, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях, пазбавілі ВНЖ у Літве
Аляксандр Маціевіч
У Літве былога маёра з Ліды Аляксандра Маціевіча пазбавілі часовага віду на жыхарства, піша Delfi.
У Дэпартаменце міграцыі заяўляюць, што ён не адпавядае ўмовам выдачы дакумента.
Раней экс-сілавікі з арганізацыі BELPOL высветлілі, што Маціевіч, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях у Беларусі ў 2020 годзе, жыве і працуе ў Літве больш за год. Ён пераехаў у краіну разам з сям'ёй і працаваў усталёўшчыкам вокнаў у Вільні.
Сёння стала вядома, што 33-гадовы экс-маёр спешна пакінуў Літву і вярнуўся ў Беларусь.
Міграцыйная служба Літвы перадала ў Дэпартамент дзяржбяспекі дакументы на Маціевіча. Калі яго прызнаюць пагрозай нацбяспекі Літвы, яму забароняць уезд у краіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.