Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч 24 жніўня пойдзе на ўлік у міліцыю

Зранку 24 жніўня экс-палітвязень Мікалай Статкевіч адправіцца ў РУУС па месцы жыхарства, каб стаць на міліцэйскі ўлік.

У каментары агенцтву БелаПАН Статкевіч паведаміў, што пакуль не ведае, ці будзе над ім усталяваны прэвентыўны нагляд. Пры вызваленні яму нічога не патлумачылі па ўмовах нагляду, і цяпер гэта трэба высвятляць.

Нагадаем, што 22 жніўня закрытым указам Аляксандра Лукашэнкі былі вызваленыя шэсць палітвязняў.

Экс-палітвязень у бліжэйшыя дні плануе сустрэцца з кіраўнікамі апазіцыйных структур, каб абмеркаваць з імі далейшыя дзеянні.

Як у Мінску сустракалі Мікалая Статкевіча (фота)

Статкевіч: Здолеў бы зрабіць выбары нелегітымнымі, але мяне выгналі з турмы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі