Экс-прэзідэнт Украіны: Ураду трэба было падаць у адстаўку

Па яго словах, якія перадае РІА "Новости", пратэстныя акцыі ва Украіне могуць працягнуцца доўга, калі ўлада не прыме рашэнні, якія адпавядаюць інтарэсам украінцаў.



На думку Краўчука, незаконнае ўжыванне сілы падчас разгону кіеўскага Еўрамайдана ў ноч на суботу з'яўляецца парушэннем закона і "неразумным рашэннем людзей", якія яго прынялі. "Я лічу, што ўлада і сілавыя структуры перавысілі свае паўнамоцтвы і павінны несці за гэта адказнасць паводле закона", — кажа ён.



Краўчук мяркуе, што ўрад сам мусіў падаць у адстаўку. Ён дадаў, што ўкраінцы чакаюць, што будуць пакараныя людзі, датычныя да разгону Еўрамайдана. Адпаведныя рашэнні ўлады маглі б прывесці да таго, што сітуацыя ў краіне супакоіцца, кажа экс-прэзідэнт. Калі ж не будзе вырашанае ніводнае з тых пытанняў, якія адстойваюць мітынгоўцы, то Еўрамайдан — "можа, не настолькі шматлікі", — але працягнецца.



Дарэчы, у інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу "Дождь" аналагічную думку выказаў яшчэ адзін экс-прэзідэнт Украіны — Віктар Юшчанка.



Фота — bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі