Экс-супрацоўнік МЗС апублікаваў пратаколы з некалькіх выбарчых участкаў

Выніковы пратакол участка для галасавання №1 Ленінскага раёна г. Брэста на выбарах прэзідэнта 9 жніўня 2020 года / facebook.com/pavel.slunkin​
Выніковы пратакол участка для галасавання №1 Ленінскага раёна г. Брэста на выбарах прэзідэнта 9 жніўня 2020 года / facebook.com/pavel.slunkin​

Былы першы сакратар упраўлення Еўропы беларускага МЗС Павел Слюнькін апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook пяць пратаколаў з выбарчых участкаў.

У панядзелак спаўняецца год з дня галасавання па выбарах прэзідэнта Беларусі. Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына год таму заявіла, што выбары выйграў Аляксандр Лукашэнка. Па яе словах, за дзейнага кіраўніка дзяржавы прагаласавала 80,1% выбаршчыкаў. Людзі былі абураныя такімі вынікамі і выйшлі на масавыя акцыі пратэсту.

У гадавіну дня галасавання Слюнькін (ён сышоў з МЗС у канцы верасня 2020 года) апублікаваў выніковыя пратаколы з некалькіх участкаў: мінскага, дзе асабіста чакаў вынікаў 9 жніўня, участкаў у дзвюх брэсцкіх школах, дзе ён вучыўся і дзе сакратаром камісіі быў яго настаўнік, участка ў літоўскай амбасадзе і ўчастка ў Нідэрландах.

Ва ўсіх выпадках выходзіла, што перамагае Святлана Ціханоўская. Дзесьці розніца была нязначнай — усяго адзін голас. А дзесьці вынікі адрознівалася ў разы. Беларускія грамадзяне, якія галасавалі, да прыкладу, у Гаазе, за Ціханоўскую аддалі 385 галасоў, а за Лукашэнку —18.

"Выніковы лік: 2422 (Ціханоўская) супраць 1500 (Лукашэнка). Такія вось арыфметычныя анамаліі з 80%", — падвёў вынік Слюнькін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі