Эксклюзіў Еўрарадыё: часткі кнігі, за якую Алега Трусава цкавалі на расійскім ТБ

Кнігу Алега Трусава "Гісторыя сярэднявечнай Еўропы" не знайсці ў крамах. Першы наклад у 300 асобнікаў разляцеўся, як гарачыя піражкі. Да канца года з друку выйдзе яшчэ 100-150 экземпляраў "Гісторыі...", на якія пачнецца сапраўднае паляванне.

Кнігу не атрымалася знайсці нават у аўтараў і гасцёў ток-шоу "Час пакажа" з усемагутнага расійскага Першага канала. У эфіры яны абрынуліся на яе, не чытаючы. І абураліся "цытатамі", хаця насамрэч працытаваныя словы былі ўзятыя не з "Гісторыя сярэднявечнай Еўропы", а з выступаў Алега Трусава на прэзентацыях кнігі.

Ад сёння наведнікі сайта Еўрарадыё робяцца больш дасведчанымі за расійскіх тэлевізійшчыкаў. Мы выкладаем некалькі галоўных старонак "Гісторыі сярэднявечнай Еўропы", што датычацца стасункаў Масквы з княствамі, якія існавалі на беларускіх землях, і Залатой Ардой.

Адметнасць кнігі Алега Трусава ў тым, што звесткі пра гісторыю Расіі ўзятыя пераважна з расійскіх крыніцаў. "Таму, спрачаючыся са мной, расіяне спрачаюцца, найперш, са сваімі гісторыкамі", — усміхаецца аўтар "Гісторыі сярэдневечнай Еўропы".

Хто заснаваў сваю дзяржаву раней: расіяне ці беларусы?

Эксклюзіў Еўрарадыё: часткі кнігі, за якую Алега Трусава цкавалі на расійскім ТБ

"Большасць сучасных расійскіх гісторыкаў лічыць 862 г. пунктам адліку расійскай дзяржаўнасці. Цікава, што наш горад Полацк вядомы таксама з 862 г., але ў дзяржаву Рурыкаў ён не ўваходзіў і меў уласнага князя. Такім чынам і мы, як і нашы суседзі, можам лічыць 862 г. годам пачатку нашай дзяржаўнасці (Полацкае княства часова ўвайшло ў Кіеўскую дзяржаву толькі напрыканцы Х ст.)".

Эксклюзіў Еўрарадыё: часткі кнігі, за якую Алега Трусава цкавалі на расійскім ТБ
Эксклюзіў Еўрарадыё: часткі кнігі, за якую Алега Трусава цкавалі на расійскім ТБ

Гісторыя Кіеўскай Русі

1238. Татары ідуць!

Эксклюзіў Еўрарадыё: часткі кнігі, за якую Алега Трусава цкавалі на расійскім ТБ
Эксклюзіў Еўрарадыё: часткі кнігі, за якую Алега Трусава цкавалі на расійскім ТБ

Стварэнне Залатой Арды

Эксклюзіў Еўрарадыё: часткі кнігі, за якую Алега Трусава цкавалі на расійскім ТБ
Эксклюзіў Еўрарадыё: часткі кнігі, за якую Алега Трусава цкавалі на расійскім ТБ

Узнікненне Маскоўскага княства

Эксклюзіў Еўрарадыё: часткі кнігі, за якую Алега Трусава цкавалі на расійскім ТБ

"Першы ярлык на княжанне ханаў Залатой Арды атрымаў пераяслаўскі князь Аляксандр Неўскі. Пры ім татары накіравалі ў заваяваныя гарады сваіх карнікаў на чале з баскакамі (намеснікамі хана), якія зрабілі перапіс заваяванага насельніцтва і абклалі яго данінай. Потым даніну даручылі збіраць і прывозіць у Арду таму князю, які меў ханскі ярлык. Вядома, кожны князь, збіраючы даніну, не забываўся і пра сябе. Таму за права атрымаць ярлык паміж князямі ішлі вялікія спрэчкі і нават бойкі. У выніку гэтых спрэчак паступова на першае месца выйшлі маскоўскія і цвярскія князі, што не раз прыводзіла іх да міжусобных войнаў. Але Масква паступова ў іх перамагала".

Замест заключэння: пра еўрапейскую і еўразійскую цывілізацыі

Эксклюзіў Еўрарадыё: часткі кнігі, за якую Алега Трусава цкавалі на расійскім ТБ
Эксклюзіў Еўрарадыё: часткі кнігі, за якую Алега Трусава цкавалі на расійскім ТБ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі