Эксперт: Блакіроўка расійскіх сацсетак ва Украіне не выкліча вулічных пратэстаў

Эксперт: Блакіроўка расійскіх сацсетак ва Украіне не выкліча вулічных пратэстаў

Украінская моладзь не будзе выходзіць на вуліцы з патрабаваннем разблакаваць расійскія сацсеткі. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў Віталь Мароз, кіраўнік праграм новых медыя ў Internews Украіна.

"Ва Украіне роля "ВКонтакте" для грамадскага жыцця нашмат ніжэйшая, чым у Беларусі. Большая частка карыстальнікаў “ВК” пераважна слухае музыку. Яны не актыўныя карыстальнікі. Таму я не думаю, што яны выйдуць з пратэстамі. Гэта моладзь, якая даведаецца пра існаванне палітыкі ва Украіне. Так, для іх гэта непрыемна, але яны змогуць знайсці альтэрнатывы", — мяркуе эксперт.

15 траўня набыў моц указ Пятра Парашэнкі пра новыя санкцыі супраць Расіі. Абмежаванні тычацца 468 расійскіх і ўкраінскіх кампаній, а таксама 1228 фізічных асоб. У "чорны спіс" увайшлі інтэрнэт-кампаніі Mail.ru Group, ТАА "Вконтакте" і ТАА "Яндэкс".

Ва Украіне больш за 28 мільёнаў карыстальнікаў сацсеткі "ВКонтакте".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі