"Экстрэмісцкім фармаваннем" прызналі Вольны Беларускі ўніверсітэт
Вольны Беларускі ўніверсітэт
Камітэт дзяржбяспекі прызнаў Вольны Беларускі ўніверсітэт "экстрэмісцкім фармаваннем". Як заўважылі праваабаронцы, адпаведнае рашэнне было прынятае 15 студзеня.
У КДБ заяўляюць, быццам "ініцыятыва ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў і пры фінансавай і іншай падтрымцы фонду імя Адэнаўэра, Польска-амерыканскага фонду свабоды, Еўрапейскага фонду за дэмакратыю, пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску, дэлегацыі Еўрапейскага парламента па пытаннях Беларусі".
Канцлерам управы Вольнага Беларускага ўніверсітэта з'яўляецца Аляксандр Мілінкевіч, праграмным дырэктарам — Алесь Лагвінец. Заняткі ва ўніверсітэце адбываюцца ў анлайн-рэжыме.
Раней прапагандысты заяўлялі, што "экстрэмісцкім фармаваннем" рэжым Лукашэнкі можа прызнаць яшчэ адну навучальную ўстанову — Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.