ЕС абвясціў конкурс стыпендый для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў

Падаць заяўку можна да 15 студзеня

Падаць заяўку можна да 15 студзеня / pixabay.com

Еўрапейскі саюз абвясціў аб правядзенні конкурсу на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў, выкладчыкаў і дактарантаў, якія пацярпелі праз сваю грамадзянскую пазіцыю. Стыпендыі выдаюцца ў рамках праекта "EU4Belarus - SALT (Support for Advanced Learning and Training)".

Стажыроўка або даследніцкая дзейнасць могуць праходзіць з 28 красавіка 2025 года па 31 жніўня 2026 года. Згодна з умовамі праекта, працягласць праграмы можа вар'іравацца ад 100 да 300 каляндарных дзён.

Стыпендыя "EU4Belarus - SALT (Support for Advanced Learning and Training)" прызначаецца для пакрыцця расходаў, звязаных з арганізацыяй навуковай стажыроўкі або правядзення даследаванняў ва ўніверсітэтах і даследчых цэнтрах Еўрапейскага саюза. Яна ўключае ўдзел у семінарах, правядзенне лекцый, працэс збору інфармацыі для даследаванняў і іншыя актыўнасці.

Падаць заяўку можна да 15 студзеня 2025 года. Больш падрабязна глядзіце па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі