ЕС і ЗША дамовіліся прыцягнуць Мінск да адказнасці за пасадку рэйса Ryanair
На саміце ЕС-ЗША дамовіліся прыцягнуць улады Беларусі да адказнасці за інцыдэнт з экстраннай пасадкай самалёта Ryanair ў Мінску:
"Мы поўныя рашучасці прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці за парушэнні правоў чалавека і асноўных свабод і за пагрозу бяспецы палётаў у выніку беспрэцэдэнтнай і непрымальнай прымусовай пасадкі пасажырскага самалёта ЕС па ілжывай падставе і арышту журналіста", — гаворыцца ў заяве, якую цытуе ТАСС.
Таксама кіраўнікі Еўрасаюза і ЗША заявілі, што падтрымліваюць патрабаванні беларусаў наконт правоў чалавека і дэмакратыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.