ЕС не вядзе вайну, але гатовы рэагаваць на пагрозы ад "самазванца" Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка з вайскоўцамі, ілюстрацыйнае фота

Аляксандр Лукашэнка з вайскоўцамі, ілюстрацыйнае фота / прэс-служба Лукашэнкі

Еўрасаюз не ваюе, але рыхтуецца супрацьстаяць пагрозам з боку Беларусі і Расіі. Гэтыя словы прадстаўніка замежнапалітычнай службы ЕС Петэра Стана прыводзіць выданне Euobserver.

Еўрачыноўнік назваў Лукашэнку "самазванцам, які скраў выбары", і "саўдзельнікам злачынстваў, учыненых Расіяй супраць Украіны". Паводле Стана, ЕС яшчэ з першага дня расійскай агрэсіі прымае меры перасцярогі.

"Мы працуем над тым, каб Еўропа была найлепшым чынам абсталяваная для супрацьстаяння ўсім пагрозам, якія зыходзяць ад такіх людзей, як Лукашэнка ці Пуцін", — заявіў ён.

Прадстаўнік ЕС у сваёй прамове не аднойчы згадваў Лукашэнку як адмоўны прыклад. "Ніхто не павінен баяцца ЕС, акрамя людзей, якія падрываюць міжнародныя нормы і дэмакратыю, як Лукашэнка", — канстатаваў Стана.

Як распавядала Еўрарадыё, 2 красавіка падчас паездкі ў Гродна Лукашэнка заявіў, што ён рыхтуе Беларусь да вайны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі