ЕС паслаў сігнал расійскай эліце: вечарынак у Сэн-Трапэ больш не будзе

ЕС паслаў сігнал расійскай эліце: вечарынак у Сэн-Трапэ больш не будзе

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль напісаў у Twitter (пазней гэты твіт знік), што новыя санкцыі ЕС, уведзеныя супраць Расіі за прызнанне сабаабвешчаных "рэспублік", закрыюць расійскай эліце шлях у звыклую для яе Еўропу. Для тых жа 351 дэпутата Дзярждумы РФ, якія трапілі ў "чорны спіс", вечарынак у Сэн-Трапэ больш не будзе, як і шопінга ў Мілане ці Антверпене (там расіяне любілі купляць брыльянты).

Барэль папярэджвае, што гэта толькі "першы крок".

Санкцыі супраць Расіі ўвяла і Вялікабрытанія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі