ЕС увёў санкцыі супраць Расіі і зноў папярэдзіў улады Беларусі

ЕС увёў санкцыі супраць Расіі і зноў папярэдзіў улады Беларусі

22 лютага ЕС увёў санкцыі супраць Расіі і зноў папярэдзіў улады Беларусі. Афіцыйны Мінск, у выпадку падтрымкі дзеянняў РФ, атрымае новыя санкцыі. Пра гэта заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль. Напярэдадні ён ужо папярэдзіў улады Беларусі, што з-за ўдзелу ў агрэсіі Расіі супраць Украіны наша краіна можа "страціць суверэнітэт".

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 351 расійскага парламентара, які прагаласаваў за прызнанне самаабвешчаных рэспублік, супраць 27 фізічных і юрыдычных асобаў. ЕС абмяжуе доступ Расіі да фінансавага рынку і рынку капіталу Еўрапейскага саюза. Уладзіміра Пуціна ў "чорным спісе" няма.

"Мы таксама пільна сочым за наступным крокам Беларусі, якая падтрымлівае дзеянні Расіі ў дачыненні да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, гаварыў у аўторак Барэль. — Я гатовы ўнесці прапановы па прыняцці мер супраць тых [у Беларусі], хто аказвае падтрымку расійскаму ўраду і здабывае з гэтага выгаду".

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка пакуль не рашыўся прызнаць "Л/ДНР".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі