ЕС папярэдзіў, што адбудзецца, калі з тэрыторыі Беларусі нападуць на Украіну
ЕС папярэдзіў, што адбудзецца, калі з тэрыторыі Беларусі расійскія войскі нападуць на Украіну. Гэта будуць новыя санкцыі, заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль. Шосты пакет санкцый у дачыненні афіцыйнага Мінска ўжо распрацоўваецца.
Таксама Барэль папярэдзіў улады Беларусі, што з-за ўдзелу ў агрэсіі наша краіна "страціць суверэнітэт".
Расію чакаюць санкцыі за прызнанне суверэнітэту самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР". ЕС гатовы выступіць "адзіным фронтам".
the EU foreign policy chief Borrell says that #Belarus will be sanctioned if an attack on #Ukraine is launched from its territory by #Russia. the EU's 6th sanctions package is already in the works
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) February 21, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.