ЕС працягвае абмяркоўваць новыя санкцыі супраць Беларусі

Рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пагражаюць новыя санкцыі

Рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пагражаюць новыя санкцыі / pixabay.com

Амбасадары ЕС працягваюць абмяркоўваць новыя санкцыі супраць Беларусі. Чарговаму санкцыйнаму пакету яшчэ не далі зялёнае святло, паведамляе журналіст Радыё Свабода Рыкард Ёзвяк. Раней стала вядома, што краіны Еўрасаюза ўзгаднілі 14-ы пакет санкцый супраць Расіі.

Па даных Politico, абмяркоўвалася прапанова распаўсюдзіць санкцыі, уведзеныя супраць РФ, на Беларусь. Мэта гэтага кроку — спыніць патрапленне ў РФ праз РБ падсанкцыйных тавараў. Аднак пакуль дамовіцца не ўдалося. Нібыта супраць выступілі прадстаўнікі Германіі і Францыі. 

Польшча і краіны Балтыі яшчэ ў студзені сёлета прапанавалі зраўнаваць санкцыі для Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі