Што адбудзецца, калі санкцыі Беларусі і Расіі ўраўнуюць?

Што абяцаюць новыя санкцыі?

Што абяцаюць новыя санкцыі? / reuters.com

Найбліжэйшым часам Еўрасаюз плануе ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі. На мінулым тыдні журналіст "Радыё Свабода" Рыкард Ёзвяк паведаміў, што краіны Балтыі і Польшча хочуць прывесці санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў адпаведнасць з расійскімі.

Размовы пра ўраўнаванне санкцый у ЕС вядуцца даўно, аднак цяпер гэты пункт быў асобна ўключаны ў патэнцыйны пакет, што сведчыць пра больш-менш сур'ёзныя намеры еўрапейскіх краін яшчэ больш ізаляваць Лукашэнку.

У сувязі з гэтым Еўрарадыё спытала эканамістаў, чым новыя санкцыі пагражаюць Беларусі, як яны адаб'юцца на эканоміцы і ці абяцае гэта яшчэ большае збліжэнне з Расіяй.
 

Галоўны ўдар па беларускай эканоміцы з боку ЕС насамрэч быў нанесены ўжо даўно

Акадэмічны дырэктар эканамічнага цэнтра BEROC Леў Львоўскі расказаў, што найлепшым ударам па рэжыме было б яшчэ большае павелічэнне санкцый у дачыненні да Расіі.

— Казаць пра раўнаванне санкцый у дачыненні да дзвюх краін даволі дзіўна, бо, па-першае, эканоміка Расіі кратна перавышае беларускую, а па-другое, галіны, па якіх можна наносіць санкцыйныя ўдары, зусім розныя. Галоўны ўдар па беларускай эканоміцы з боку ЕС насамрэч быў нанесены ўжо даўно. Гэта калійныя ўгнаенні і нафтапрадукты. Цяпер рэжым пераарыентаваў свой экспарт на Расію і сяк-так да гэтых умоў прыстасаваўся. Але вось сама Расія дагэтуль, напрыклад, экспартуе сваю нафту ў краіны ЕС.

Паводле эканаміста, чым больш на Беларусь накладваецца санкцый, тым больш наша краіна трапляе ў залежнасць ад Расіі.

— Прадпрыемствы зарабляюць мала, многія сектары эканомікі не прыносяць таго прыбытку, які прыносілі раней. Адпаведна, колькасць паездак Лукашэнкі ў Маскву будзе толькі павялічвацца. Пуцін проста так грошы даваць не вельмі хоча, патрабуючы наўзамен частку суверэнітэту ці нешта яшчэ, — кажа Львоўскі.

І ў гэтай сітуацыі, працягвае эксперт, найлепшым спосабам было б пазбавіць Расію ўмоўных трыццаці мільярдаў еўра, тады частка гэтых грошай не дасталася б і беларускаму рэжыму. Таксама ён адзначае, што санкцыі ў цэлым працуюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі