ЕС разарве лізінгавыя кантракты з "Белавія" — справа можа дайсці да суда

Самалёт "Белавія" / belavia.by​
Самалёт "Белавія" / belavia.by​

Санкцыі ЕС супраць Беларусі будуць уключаць разрыў лізінгавых кантрактаў з "Белавія", паведамляе Reuters са спасылкай на кіраўніка МЗС Ірландыі Саймана Ковені.

"Кантракты Еўрасаюза па лізінгу самалётаў з дзяржаўнай беларускай авіякампаніяй "Белавія" скончацца, як толькі ЕС завершыць новы раўнд санкцый супраць Беларусі", — заявіў Ковені ў панядзелак.

Са слоў кіраўніка МЗС Ірландыі, гэтыя самалёты Беларусі давядзецца альбо вярнуць, "альбо, як я мяркую, будзе распачатая судовая справа".

Ковені ўдакладніў, што з 30 самалётаў у парку "Белавія" 17 узятыя ў лізінг у авіябудаўнічых кампаній Ірландыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, Еўрасаюз узгадніў пяты пакет санкцый супраць Беларусі, які будзе ўведзены ў дзеянне ў найбліжэйшыя дні. Ён закране як прыватных асоб, так і кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі