ЕС зацвердзіў пошліны на збожжа ды іншыя сельгаставары з РФ і Беларусі
Збожжа, ілюстрацыйнае фота
Савет Еўрасаюза зацвердзіў павышаныя пошліны на сельгаставары з Расіі ды Беларусі. Пад іх трапяць збожжавыя, алейныя культуры і прадукты іх перапрацоўкі, у тым ліку пшаніца, кукуруза і сланечнікавы шрот, а таксама гранулы бураковых жамерынаў і сушаны гарох. Як адзначае DW, пошліны пачнуць дзейнічаць сёлета з 1 ліпеня.
Забарончыя пошліны ўводзяцца супраць Расіі, каб спыніць нелегальны экспарт украінскага збожжа і не дапусціць выкарыстання даходаў для фінансавання вайны супраць Украіны. Паводле звестак Еўракамісіі, за 2023 год Расія экспартавала ў ЕС сельгаставары на суму блізу 1,3 мільярда еўра.
Беларусь трапіла пад гэтыя санкцыі за шчыльную сувязь з Расіяй. У Еўракамісіі тлумачаць: "Еўрасаюз не дазволіць Расіі выкарыстоўваць Беларусь для абыходу новых тарыфаў і накіравання сваіх тавараў на рынак ЕС".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.