ЕС заклікае беларускія ўлады вызваліць асуджаных за акцыі “недармаедаў”

ЕС заклікае беларускія ўлады вызваліць асуджаных за акцыі “недармаедаў”

Еўрасаюз апублікаваў заяву з заклікам да Беларусі ўзмацніць дэмакратычныя працэсы.

“Павінна быць забяспечана свабода сходаў і асацыяцый. Нядаўна затрыманыя мірныя ўдзельнікі акцыі пратэсту, сярод якіх і журналісты, якія асвятлялі мерапрыемства, неадкладна павінны быць вызваленыя”, — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара кіраўніка замежнапалітычнага ведамства ЕС, якую цытуе “Наша Ніва”.

З 3 да 17 сакавіка ўлады Беларусі пакаралі не менш за 204 чалавекі, сотні выклікалі на “прафілактычныя гутаркі”.

Прычынай масавых пратэстаў стала прыняцце “дэкрэта аб дармадах”, але падчас акцыяў гучыць шмат іншых эканамічных патрабаванняў — павялічыць заробкі, даць новыя працоўныя месцы, вярнуць у “пенсійны” стаж гады вучобы, службы ў войску і дэкрэтнага адпачынку.

ВУП скараціўся на 6,6% за два апошнія гады, і працягвае падаць сёлета, а рэальныя даходы людзей упалі на 7% за мінулы год. У рэгіёнах людзям няма працы, многія сем'і выжываюць толькі за кошт выезду мужчын на заробкі ў Расію.

Пратэстоўцы патрабуюць адмены дэкрэта, змены эканамічнай палітыкі і правядзення свабодных выбараў.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі