ЕСПЧ пастанавіў, што Польшча не мае права выдвараць мігрантаў у Беларусь

ЕСПЧ задаволіў 43 звароты з 47 / Мігранты на мяжы, ілюстрацыйнае фота БЕЛТА 
ЕСПЧ задаволіў 43 звароты з 47 / Мігранты на мяжы, ілюстрацыйнае фота БЕЛТА 

Еўрапейскі суд па правах чалавека ў сваім рашэнні ўказаў, што бежанцы, якія трапілі ў Польшчу і звярнуліся ў суд, не могуць быць выдвараныя ў Беларусь.

Суд атрымаў 47 зваротаў ад 198 мігрантаў. У 44 заявах мігранты заяўлялі, што яны знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы і просяць міжнароднай абароны. У выніку суд задаволіў 43 звароты. У асобных выпадках ЕСПЧ пастанавіў, што мігранты павінны атрымліваць харчаванне і медабслугоўванне.

Як паведамляла Еўрарадыё, Польшча адчыніць прэс-цэнтр для польскіх і замежных журналістаў, якія маюць намер асвятляць праблему міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю. Працаваць у цэнтры могуць адначасова 20-30 журналістаў. Кожны дзень для іх будуць ладзіцца дзве прэс-канферэнцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі