Эстонія абмяркоўвае, ці трэба забараніць беларусам купляць нерухомасць

Талін

Талін

Урад Эстоніі абмяркоўвае, ці трэба абмежаваць для грамадзян Беларусі і Расіі магчымасць купіць нерухомасць, піша Delfi.

Талін перажывае, што кватэры і дамы грамадзяне гэтых краін могуць купляць для таго, каб весці выведвальную дзейнасць. Гаворка ідзе не пра поўную забарону. Ва ўрадзе хочуць абмежаваць магчымасць купіць жыллё побач у пэўнымі аб'ектамі.

У Эстоніі ўжо цяпер дзейнічае прынцып, па якім замежнікі, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЕС, не могуць купіць нерухомасць у прыгранічных раёнах краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі