"Еўрабачання" не будзе, але будзе "Славянскі базар": Лукашэнка зацвердзіў даты

"Еўрабачання" не будзе, але будзе "Славянскі базар": Лукашэнка зацвердзіў даты

Сталі вядомы тэрміны правядзення XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску — 2020". У адпаведнасці з распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі, асноўныя яго мерапрыемствы пройдуць з 16 да 20 ліпеня. Як паведамляе БЕЛТА, прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў нашу краіну для ўдзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў свету.  Замежнікам толькі трэба будзе загадзя набыць квіток на мерапрыемствы "Славянскага базару".

Вядома, што папярэдне бюджэт фестывалю складае 6 мільёнаў 340 тысяч рублёў. Мяркуецца, што толькі продаж квіткоў дасць 4 млн рублёў. Частка сумы будзе кампенсавана за кошт спонсараў і рэкламадаўцаў. Акупнасць складзе 88-90%, спадзяюцца арганізатары.

Як вядома, з-за каранавіруса адмяняюцца міжнародныя мерапрыемствы. У траўні не будзе "Еўрабачання". Але "Славянскі базар" у Беларусі спадзяюцца правесці. Праўда, пакуль ніхто не можа спрагназаваць, якая будзе ў ліпені сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. Цяпер многія замежнікі трапілі б на двухтыднёвую самаізаляцыю ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі