Еўрапарламент ухваліў новую рэзалюцыю па Беларусі

Еўрапарламент ухваліў новую рэзалюцыю па Беларусі

Еўрапарламент у чацвер прыняў чарговую рэзалюцыю па Беларусі, піша журналіст Рыкард Ёзвяк. 

Парламентарыі заклікалі тэрмінова ўвесці пяты пакет санкцый супраць Беларусі на паседжанні Еўрасавета 21–22 кастрычніка. У рэзалюцыі ўтрымліваецца прапанова ўключыць у яго дадатковыя сектары, у тым ліку металургічны, дрэваапрацоўчы і хімічны, а таксама "Беларуськалій" і "Белтэлекам". 

Прапаноўваецца таксама запатрабаваць ад ЕС новых мер супраць Расеі, калі яна працягне падтрымліваць Мінск, і перасцерагчы Маскву і Мінск ад працягу перамоваў аб большай інтэграцыі.

Еўрапарламент у тым ліку лічыць неабходным прызнаць ўсіх супрацоўнікаў КДБ Беларусі неўязнымі.

За рэзалюцыю прагаласавалі 506 дэпутатаў, супраць — 29. Устрымаліся — 139 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі