Еўрасаюз дасць на ачышчальныя для "Мінскводаканала" амаль 170 мільёнаў еўра

Еўрасаюз дасць на ачышчальныя для "Мінскводаканала" амаль 170 мільёнаў еўра

"Мінскводаканал" атрымае ад Еўрасаюза значную суму на рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў. 84 мільёны еўра вылучыць Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) і яшчэ столькі ж — Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ), перадае БЕЛТА

У ЕБРР адзначылі, што новы крэдыт — найбуйнейшы на сёння, які банку вылучае для камунальнага сектара Беларусі. Гэтыя грошы дапамогуць прафінансаваць рэканструкцыю і аптымізацыю каналізацыйных ачышчальных збудаванняў і будаўніцтва эфектыўнага і сучаснага аб'екта па апрацоўцы асадку сцёкавых водаў. 

Чакаецца, што выніку рэалізацыі гэтага праекта выкіды парніковых газаў зменшацца больш як на 130 тысяч тон за год. Гэта супастаўна са знікненнем са сталічных вуліцаў 28 тысяч аўтамабіляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі