Еўрасаюз збіраецца ўважліва сачыць за "справай патрыётаў"

Еўрасаюз збіраецца ўважліва сачыць за "справай патрыётаў"

Еўрасаюз не будзе рабіць нейкіх новых крокаў, звязаных з веснавымі масавымі вулічнымі пратэстамі і арыштамі ў Беларусі, але збіраецца ўважліва сачыць за "некаторымі расследаваннямі". Пра гэта ў каментары парталу tut.by заявіла кіраўніца прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.

Па яе словах, ЕС працягне "палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю". Але, дадала Віктарын, часам аб захаванні правоў чалавек лепш гаварыць "на прамых перамовах, а не публічна".

"Але наша супрацоўніцтва — гэта не толькі фінансавая падтрымка, але і агульныя каштоўнасці. Калі мы гаворым пра вяршэнства права, я хачу бачыць, як ідуць некаторыя расследаванні, якімі будуць суды і вынікі", — заявіла прадстаўніца ЕС. Яна дадала, што Еўрасаюз будзе ўважліва сачыць за так званай "справай патрыётаў", па якой затрыманыя чальцы былога "Белага легіёна" ды іншыя актывісты. 

Як паведамлялася раней, у заяве ад 4 красавіка Еўрасаюз згадаў аб прэвентыўных арыштах напярэдадні і масавых затрыманнях падчас 25 сакавіка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі