Еўрасаюз накіруе ў Літву верталёты для кантролю мяжы з Беларуссю
Ваенныя усталёўваюць калючы дрот на мяжы з Беларуссю / DELFI
З-за наплыву нелегальных мігрантаў Еўрасаюз накіруе ў Літву верталёты для кантролю мяжы з Беларуссю.
Нагадаем, нядаўна з Еўрапейскім агенцтвам памежнай і берагавой аховы Frontex абмяркоўвалася адпраўка на ўсходнюю мяжу Еўрасаюза памежнікаў, перакладчыкаў, пагранічных патрулёў і верталётаў. Пра гэта прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа паведаміў у сваім мікраблогу ў Twitter у суботу, 10 ліпеня.
Са свайго боку агенцтва Frontex паведаміла, што з наступнага тыдня яно больш чым у два разы павялічыць маштабы аперацыі на літоўска-беларускай мяжы і прадаставіць у распараджэнне Літвы экспертаў, якія дапамогуць пры зборы дадзеных аб незаконных перамяшчэннях праз мяжу і будуць садзейнічаць больш эфектыўнаму абмену інфармацыяй.
З пачатку года больш за паўтары тысячы нелегальных мігрантаў спрабавалі перайсці беларуска-літоўскую мяжу. У апошнія дні іх колькасць значна зменшылася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.