Эйсмант: "Пасланне" Лукашэнкі не пераносілася. А як на самай справе?

Аляксандр Лукашэнка перад народам 3 ліпеня / Reuters
Аляксандр Лукашэнка перад народам 3 ліпеня / Reuters

"Ніякіх пераносаў няма", — заявіла Наталля Эйсмант пра "Пасланне" Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Па словах прэс-сакратаркі кіраўніка Беларусі, прамова пройдзе 4 жніўня, як і было запланаваная першапачаткова.

"3 жніўня абедзве палаты парламента адкрыюць свае сесіі. Дэпутаты і сенатары вырашаць працэсуальныя пытанні, разгледзяць бягучыя пытанні парадку дня. Увогуле тое, што і першапачаткова меркавалася, наколькі мне вядома, абмеркавацьА на наступны дзень, 4 жніўня, як і запланавана, з Пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу звернецца кіраўнік дзяржавы", — так сітуацыя выглядае паводле Наталлі Эйсмант.


А як на самай справе?

У апублікаваным на сайце pravo.by указе Лукашэнкі №294 "Аб скліканні пазачарговых сесій" сказана, што пазачарговыя сесіі склікаюцца, каб заслухаць штогадоваге Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь і разгледзець іншыя пытанні 3 жніўня.

Тыдзень таму дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА анансавала прамову Лукашэнкі менавіта 3 жніўня, пра 4 жніўня гаворкі не ідзе:

 

Эйсмонт: "Послание" Лукашенко не переносилось. А как на самом деле?

Таксама трансляцыя штогадовага паслання Лукашэнкі планавалася на 12 гадзін дня ў праграме тэлеперадач на телекане "Беларусь-1".

Эйсмонт: "Послание" Лукашенко не переносилось. А как на самом деле?

Агенцтва "Мінск-навіны" раней паведамляла, што з 8:30 да 11:30 3 жніўня часова не будзе прыпыняцца грамадскі транспарт на прыпынку грамадскага транспарту "Ст. м. Кастрычніцкая" прае "спецыяльнае мерапрыемства". Але сёння выйшла паведамленне, што грамадзкі транспарт раніцай 3 жніўня ў раёне Палаца Рэспублікі будзе курсіраваць у звычайным рэжыме.

Эйсмонт: "Послание" Лукашенко не переносилось. А как на самом деле?

"Пасланне" Лукашэнкі народу і парламенту адбываецца кожны год. Звычайна яно праходзіць вясной, але ў гэтым годзе праз эпідэміялагічную сітуацыю яно было перанесенае на больш позні тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі