Эйсмант: Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным пройдзе толькі пасля перамоў прэм'ераў

Эйсмант: Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным пройдзе толькі пасля перамоў прэм'ераў

Запланаваная на канец гэтага тыдня сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пройдзе толькі пасля перамоў кіраўнікоў урадаў — Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева. Пра гэта ў камэнтары "Радыё Свабода" распавяла прэс-сакратар беларускага кіраўніка Наталля Эйсмант.

"Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, як плануецца, адбудзецца напрыканцы тыдня. Перад ёй чарговы раўнд перамоў правядуць прэм’еры, затым яны паведамяць пра вынікі працы кіраўнікам краін. Пасля гэтага і адбудзецца асноўная сустрэча, пра якую так шмат цяпер гавораць", — паведаміла падрабязнасці Эйсмант.

Канкрэтнай даты і месца сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна яна не назвала.

Раней паведамлялася, што сустрэча пройдзе 8 снежня і на ёй кіраўнікі Беларусі і Расіі падпішуць дакументы па інтэграцыі дзяржаў. 

Аднак галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венядзіктаў сёння паведаміў, што ў яго сарвалася інтэрв'ю з Лукашэнкам, прызначанае на 6 снежня. Маўляў, у той дзень кіраўнік Беларусі ляціць у Сочы да Пуціна. 

Між тым, на 6 снежня ў Сочы прызначаная і сустрэча беларускага прэм'ер-міністра Сяргея Румаса з расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым. На ёй кіраўнікі ўрадаў плануюць узгадніць працу па падпісанні так званых інтэграцыйных "дарожных мапаў".

Першапачаткова планавалася, што гэтыя дакументы пададуць Лукашэнку і Пуціну да 1 снежня, а падпішуць 8 снежня, у гадавіну дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Але яшчэ тыдзень таму беларускі бок паведамляў, што траціну "дарожных мапаў" не ўдаецца ўзгадніць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі