Ездзіць у Беларусь, маючы польскую гуманітарную візу — гэта ОК?

Шэнгенская віза

Шэнгенская віза / hrodna.life

Пасля 2020 года з Беларусі, паводле розных ацэнак, эмігравала ад 100 да 500 тысяч беларусаў. Многія з іх з'ехалі дзякуючы польскай гуманітарнай візе.

Такі від візы Польшча ўвяла летам 2020 года, калі многім беларусам, якія пацярпелі ад гвалту, трэба было як мага хутчэй пакінуць краіну. Каб яе атрымаць, трэба было падаць доказы таго, што ў Беларусі для чалавека існуе пагроза.

За гуманітарную візу не спаганяецца консульскі збор у памеры 35 еўра. Акрамя таго, лічылася, што атрыманне такой візы — гэта білет у адзін канец, маўляў, зваротнай дарогі ў Беларусь ужо не будзе. Аднак гэта не зусім так.

У беларускіх эмігранцкіх супольнасцях часта ўзнікаюць спрэчкі і сваркі наконт гуманітарных віз. Іх уладальнікам прад'яўляюць прэтэнзіі ў тым, што яны часцяком катаюцца ў Беларусь. Многія асцерагаюцца, што гэты факт можа выклікаць раздражненне польскіх уладаў, і выдачу гуманітарных віз спыняць, або, як мінімум, скароцяць.

Еўрарадыё запыталася ў экспертаў, ці этычна выкарыстоўваць гуманітарную візу для паездак у Польшчу, калі беларусу нічога не пагражае ўнутры краіны.

 

Прасцей за ўсё атрымаць

Дзмітрый пераехаў у Польшчу трохі больш за год таму. Кажа, аформіў гуманітарную візу пры дапамозе агенцтва, якое браніравала вольную дату ў візавым цэнтры.

Выбраў гэты тып візы, бо яе было прасцей за ўсё атрымаць. Напрыклад, каб зрабіць рабочую, неабходна было запрашэнне ад працадаўцы. Турыстычныя, як правіла, выдаюць на адну паездку, таму абраў гуманітарную.

На акцыях пратэсту мужчыну не затрымлівалі, аднак знаходзіцца ў Беларусі яму станавілася з кожным днём усё страшней і небяспечней. У суправаджальным лісце польскаму консулу ён напісаў, што незадаволены абмежаваннем сваіх правоў і свабод, адчувае страх за жыццё і здароўе, а таксама баіцца "праваахоўных органаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі