Facebook тэстуе галасавога лічбавага памочніка
У яго аснове ляжыць сістэма штучнага інтэлекту, якая навучаецца і кантралюецца чалавекам.
Сацыяльная сетка Facebook прыступіла да тэставання новага сэрвісу. Гэта "галасавы памочнік", які атрымаў назву М. Калі тэставанне будзе паспяховым, Facebook складзе канкурэнцыю галасавым асістэнтам Siri ад Apple, Google Now на базе Android, Cortana на базе Windows Phone і іншым, адзначае ВВС.
"Віртуальны асістэнт" M убудаваны ў месенджар — прыкладанне для абмену паведамленнямі Facebook. Сэрвіс пакуль даступны ў тэставым рэжыме толькі невялікай частцы карыстальнікаў у Сан-Францыска. У аснове M ляжыць сістэма штучнага інтэлекту, якая навучаецца і кантралюецца чалавекам, заяўляюць у кампаніі.
Ён зможа выконваць розныя дзеянні за карыстальніка: набываць тавары, замаўляць столікі ў рэстаранах, купляць квіткі на самалёт, дамаўляцца аб дастаўцы кветак да свята, арганізоўваць паездкі і многае іншае. У Facebook адзначаюць, што ў адрозненне ад існуючых на рынку сэрвісаў, заснаваных на штучным інтэлекце, М сапраўды выконвае за карыстальніка розныя дзеянні.
Традыцыйныя "віртуальныя памочнікі" цалкам аўтаматызаваны, а ў Facebook абралі больш чалавечны падыход, пры якім калі сам галасавы асістэнт не можа выканаць пастаўленую задачу, на дапамогу прыходзяць жывыя людзі.
Гэтых людзей называюць "трэнерамі M", яны сочаць за навучаннем штучнага інтэлекту, і таксама могуць выканаць даручэнні карыстальніка. Колькасць трэнераў у Facebook не раскрываюць.
M такім чынам будзе ўяўляць сабой гібрыд аўтаматычных прыкладанняў з сэрвісам персанальных памочнікаў з чалавечым тварам.
Фота: AFP