Facebook выдаліў забароненую Расіяй інфармацыю
Адміністрацыя сацыяльнай сеткі Facebook падпарадкавалася патрабаванню Раскамнагляду.
Расійскае ведамства пачало працэдуру выключэння адпаведнага запісу з рэестру забароненых сайтаў, паведамляе lenta.ru.
Нагадаем, што 19 верасня Раскамнагляд унёс Facebook у "чорны спіс" сайтаў і накіраваў адміністрацыі сацыяльнай сеткі патрабаванне выдаліць усю забароненую інфармацыю ў трохдзённы тэрмін.
Пра якую менавіта забароненую інфармацыю ідзе гаворка, дагэтуль дакладна не вядома. Паводле неафіцыйных звестак, гаворка можа ісці аб рэкламе забароненых курыльных сумесяў. Аб'ява з лагатыпам і кантактным тэлефонам крамы, які прадае курыльныя сумесі, з'яўлялася ў рэкламным блоку рускамоўнага Facebook. У адміністрацыі сацыяльнай сеткі растлумачылі з'яўленне гэтай рэкламы тэхнічным збоем і заявілі, што пачалі выдаляць яе.
Фота — Joel Saget/AFP/Getty Images