Фактчэк: Дональд і Меланія Трамп не вохкалі і не ахкалі ад беларускага лёну

Меланія і Дональд Трампы / cheatsheet.com
Меланія і Дональд Трампы / cheatsheet.com

Меланія і Дональд Трампы не вохкалі і не ахкалі ад беларускага лёну. Словы Аляксандра Лукашэнкі аб ільняных абрусах і амерыканскай прэзідэнцкай пары апынуліся побач па капрызе мантажора з АНТ.

 

Як гэта здарылася

20 верасня падчас візіту на прадпрыемства "Карэлічы-Лён" у Гродзенскай вобласці кіраўнік дзяржавы заявіў, што дорыць "камусьці" льняную прадукцыю.

"Мы ўмеем добрыя тканіны рабіць, — перадае словы Лукашэнкі прэс-служба беларускага лідара. — І калі я камусьці дару — аршанцы навучыліся рабіць гэтыя падарункі, — яны ахкаюць і вохкаюць. Пытаюцца, дзе гэта можна купіць".

Аляксандр Лукашэнка на прадпрыемстве "Карэлічы-Лён" / president.gov.by

Але ў тэлесюжэце фразы кіраўніка Беларусі памянялі месцамі. Атрымалася вось што:

"Мы ўмеем добрыя тканіны рабіць, — кажа Лукашэнка. — Я нядаўна жонцы прэзідэнта ЗША перадаў вырабы з лёну. Яны ахкаюць і вохкаюць і пытаюцца, дзе гэта можна купіць. Гэта сведчыць аб тым, што мы не ўмеем прадаваць свой тавар. Але давядзецца вучыць тых, хто павінен гэтым займацца".

Словы Лукашэнкі са спасылкай на АНТ перадрукавалі многія СМІ. Журналісты згадалі, што кіраўнік дзяржавы сапраўды прасіў перадаць ільняныя абрус і сурвэткі Меланіі Трамп, калі ў Беларусь прыязджаў дарадца прэзідэнта ЗША Джон Болтан.

Праўда, злыя языкі балбочуць, што беларускі лён, падораны Меланіі Трамп, пакуль што ўвогуле не дабраўся да ЗША. У амерыканскай амбасадзе на гэта кажуць, што Болтан, як і іншыя дыпламаты, не перадае прызначаныя Трампу падарункі асабіста. Яны накіроўваюцца ў Злучаныя Штаты дыпламатычнай поштай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі