Фатографка, якая здымала ў Беларусі суды над палітвязнямі, цяпер жыве ў Варшаве
Аксана Манчук
Былая фатографка БЕЛТА Аксана Манчук цяпер жыве і працуе ў Варшаве. У дзяржаўным прапагандысцкім агенцтве яна заставалася пасля падзей 2020-га, калі ў Беларусі пачаліся рэпрэсіі. Фотарэпартажы Манчук выходзілі да канца 2022 года. У РБ яна здымала пратэсты, мігрантаў на мяжы ў 2021-м, суды над палітвязнямі. Рабіла фота Віктара Бабарыкі ў клетцы (фатографаў незалежных СМІ тады проста не пусцілі ў будынак суда), піша "Наша Ніва".
У Польшчу Аксана Манчук пераехала ў канцы 2022 года. Яна напісала ў сацсетках, што цяпер здымае ў Варшаве і адкрытая для прапаноў.
Летась стала вядома, што ў Польшчу пераехала былая прапагандыстка з лукашэнкаўскага пула Кацярына Жыляніна. Яна адкрыла бізнес у Варшаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.