Фестываль "Рок за баброў" вяртаецца пасля 2-гадовай паўзы
Сёлета пасля 2-гадовай паўзы оўпэн-эйр фестываль "Рок за Баброў" пройдзе пад Мінскам. 30 ліпеня на аэрадроме "Баравая" сыграюць беларусы "Без Білета", Akute, "Мутнаевока", Nizkiz і The SuperBoyz а таксама расіяне і ўкраінцы: "Мумий Тролль", "Воплі Відоплясова", 5'nizza, Noize MC і "Браво".
Акрамя галоўнай сцэны, на полі аэрадрома размесцяцца два фуд-корты, а таксама дзве забаўляльныя зоны, Old School і New Wave, падзел на якія будзе ажыццяўляцца па прынцыпе сустрэчы двух пакаленняў: эпохі 80-90 і сучаснага.
Папярэдні кошт квітка — 250 000 рублёў, пачатак — 15.00.