Фэйсбуку спаўняецца 11 гадоў
4 лютага 2004 года Марк Цукерберг запусціў новую сацыяльную сетку, якая імкліва набрала папулярнасць ва ўсім свеце.
4 лютага спаўняецца 11 гадоў з дня з’яўлення Фэйсбуку — найбольш папулярнай сацыяльнай сеткі ў свеце. Яе стваральнікам стаў студэнт Гарвардскага ўніверсітэту Марк Цукерберг. Апоч таго, сузаснавальнікамі Фэйсбуку выступілі трое яго сяброў — Эдуарда Саверын, Дасцін Масковіц і Крыс Х’юз. Усе чацвёра жылі ў адным пакоі інтэрнату ў часе навучання ва ўніверсітэце.
Спачатку Фэйсбук ствараўся выключна як сацыяльная сетка для студэнтаў Гарварда, але неўзабаве ён набыў вялікую папулярнасць і яго вырашылі адкрыць для ўсіх ахвотных. Цяпер у Фэйсбуку рэгіструецца не толькі студэнцкая моладзь, але нават людзі сталага веку. Агульная колькасць карыстальнікаў сеткі — болей за 1 мільярд 200 тысяч чалавек. Штодзённа яе наведваюць 720 мільёнаў чалавек, якія ставяць болей за 3 мільярдаў лайкаў і каментароў і публікуюць болей за 300 мільёнаў фотаздымкаў.
За час свайго існавання Фэйсбук часта крытыкавалі, а яго кіраўніцтва нават абвінавачвалі ў супрацоўніцтве са спецслужбамі, якія нібыта сочаць за карыстальнікамі. Таксама гучалі абвінавачанні ў парушэнні аўтарскіх правоў і прынцыпаў канфідэнцыйнасці, нават ва ўмяшанні ў асабістае жыццё карыстальнікаў. Аднак, нягледзячы на гэта, у Фэйсбук прыходзяць усё новыя і новыя людзі.
Прыбыткі кампаніі таксама ўзрастаюць. У 23 гады заставальнік сеткі Марк Цукерберг стаў самым маладым мільярдэрам у гісторыі. Цяпер яго багацце ацэньваюць болей як у 16 мільярдаў долараў, інфармуе 24tv.ua