Фінал “Еўра-2016” на “Беларусь-1” пракаментуе беларускамоўны Павел Баранаў

Фінал “Еўра-2016” на “Беларусь-1” пракаментуе беларускамоўны Павел Баранаў

Беларускамоўны спартовы журналіст Павел Баранаў перамог у глядацкім галасаванні па выбары каментатара фінальнага матчу “Еўра-2016”. Менавіта ён будзе каментаваць гульню зборных Партугаліі і Францыі, якая вызначыць чэмпіёна Еўропы па футболе.

Паядынак адбудзецца 10 ліпеня ў Парыжы на “Стад дэ Франс”, пачатак у 22.00. Беларускія аматары футболу змогуць паглядзець гэты матч у наўпроставай трансляцыі на канале “Беларусь-1”, якую і пракаментуе Павел Баранаў.

Апроч Баранава, за права каментаваць гістарычны матч змагаліся вядомыя майстры мікрафону, сярод якіх Арташэс Антанян, Дзмітрый Герчыкаў, Аляксандр Дзмітрыеў, Уладзімір Навіцкі, Уладзіслаў Татур, Мікалай Хадасевіч і Аляксандр Цвячкоўскі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі