Фінляндыя закрывае ўсе пункты пропуску на мяжы з Расіяй, акрамя аднаго

Мігранты ля пункта пропуску на расійска-фінскай мяжы

Мігранты ля пункта пропуску на расійска-фінскай мяжы / @redakciya_channel

Урад Фінляндыі прыняў рашэнне аб закрыцці ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Расіяй, акрамя аднаго. З 24 лістапада перасекчы мяжу можна будзе толькі праз памежны пераход"Раю-Ёасепі". Яшчэ тры памежныя пункты — "Куусама", "Сала" і "Варціус" — на месяц закрываюць. Нагадаем, раней Хельсінкі ўжо прыпыніў працу чатырох памежных пунктаў. Прычынай і для першага, і для другога рашэння стаў узрослы паток міігрантаў, якія просяць аб прытулку. У Хельскінкі лічаць, што да гэтага працэсу датычныя расійскія ўлады.

"Паводле ацэнкі ўрада і ўладаў, інструменталізаваная іміграцыя з Расіі і яе экспансія ўяўляюць сур'ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы і грамадскаму парадку", – гаворыцца ў заяве ўрада. С пачатку жніўня ў пункты пропуску на расійска-фінскай мяжы з просьбай аб прытулку прыбылі каля 700 грамадзян трэціх краін без візы. Расійскія СМІ раней адзначалі, што гэтыя людзі арганізавана прыязджаюць на мяжу на роварах.

Нагадаем, падобны міграцыйны крызіс раней узнік на межах Беларусі з краінамі ЕС. Польшча, Літва і Латвія ў адказ пачалі ўмацоўваць мяжу, а супраць беларускіх уладаў і кампаній, якіх у ЕС таксама лічаць датычнымі да стварэння крызісу, увялі дадатковыя санкцыі.

Финляндия закрывает все пункты пропуска на границе с Россией, кроме одного
Мігранты ля пункта пропуску на расійска-фінскай мяжы / тут і далей фота @redakciya_channel
Финляндия закрывает все пункты пропуска на границе с Россией, кроме одного
Финляндия закрывает все пункты пропуска на границе с Россией, кроме одного

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі