Фінляндыя зноў цалкам закрывае мяжу з Расіяй
На фінска-расійскай мяжы
Фінляндыя зноў цалкам закрывае мяжу з Расіяй. Пра гэта ў чацвер заявіла міністр унутраных спраў Мары Рантанен. Паводле яе слоў, адпаведнае рашэнне прыняў фінскі ўрад. Ён адрэагаваў на сітуацыю на мяжы з РФ, дзе зноў з'явіліся жадаючыя атрымаць прытулак.
Толькі адзін дзень прайшоў, як Фінляндыя аднавіла працу двух прапускных пунктаў на мяжы з Расіяй.
У ноч з 13 на 14 снежня Фінляндыя адкрыла два пункты пропуску — "Ваалімаа" і "Ніірала". Меркавалася, што на месяц. Астатнія пункты пропуску на фінска-расійскай мяжы застаюцца закрытымі.
Фінляндыя закрывала ўсе пункты пропуску на мяжы з Расіяй з 30 лістапада. Такое рашэнне было прынята праз вялікую колькасць жадаючых атрымаць прытулак, пераважна грамадзян краін Азіі. У Хельсінкі пачалі падазраваць, што гэты працэс носіць кіраваны характар і мігрантам дапамагаюць трапіць у ЕС расійскія ўлады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.