Фірма Synesis, якая трапіла пад санкцыі ЕС, дапамагае рэжыму Мадуры ў Венесуэле

Вулічная відэакамера, ілюстрацыйнае фота

Вулічная відэакамера, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Кампанія Synesis, якая трапіла пад санкцыі ЕС за дапамогу рэжыму Лукашэнкі ў рэпрэсіях, цяпер супрацоўнічае з рэжымам Мадуры ў Венесуэле. Пра гэта паведамляе BELPOL.

Synesis распрацаваў сістэму сачэння і ідэнтыфікацыі KIPOD, з дапамогай якой лукашэнкаўскі рэжым вылічвае ўдзельнікаў вулічных пратэстаў. За гэта кампанія і яе кіраўнік Аляксандр Шатроў трапілі ў "чорны спіс" ЕС.

Як адзначае BELPOL, у кампаніі супрацоўнікам нават забаранілі размаўляць па-беларуску.

У лістападзе 2023-га ў Мінск прыехаў з афіцыйным візітам наведаў гендырэктар па пытаннях цэнтраў камандавання, кантролю і тэлекамунікацый Міністэрства народнай улады па пытаннях унутраных спраў, юстыцыі і міру Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла адмірал Хуан Карлас Аці Паітуві. Яму спадабалася беларуска сістэма вулічнага сачэння, і яе было вырашана ўкараніць у Венесуэле.

Як заяўляюць у BELPOL, у Венесуэле беларуская кампанія пад сваім брэндам KIPOD стварае цэнтралізаваную сістэму сачэння і ідэнтыфікацыі — "воблачную платформу аператарскага ўзроўню для разумнага горада і маніторынгу грамадскай бяспекі з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту".

Гэтая сістэма будзе валожаць наступнымі магчымасцямі:
— сістэма распазнання твараў
— распазнаванне нумарных знакаў аўтамабіляў
— выяўленне чалавека з агнястрэльнай / халоднай зброяй
— выяўленне пакінутых прадметаў
— выяўленне дыму
— выяўленне груп людзей у гарадскіх умовах
— маніторынг бяспекі перыметра і выяўленне аб'ектаў на тэрыторыі
— аўдыяаналіз гукавой інфармацыі
— кантроль за перамяшчэннем аўтатранспарту і выкананнем правілаў дарожнага руху.

Таксама Synesis прапанаваў для камунікацыі супрацоўнікаў дзяржорганаў і шэрагу карпарацый Венесуэлы выкарыстоўваць распрацаваны ім месенджар Frisbee. Кампанія заяўляе, што "ён замяняе Telegram, WhatsApp, Viber, Skype і іншыя працоўныя мессенджеры".

Але, як кажа "БелПол", не агучваецца самае важнае: кантраляваць гэты месенджар будзе Synesis і ўлады Венесуэлы. Такім чынам, да паведамленняў абанентаў будуць мець доступ мясцовыя спецслужбы.

Акрамя таго, Synesis актыўна спрабуе ўкараніць у Венесуэле свой электронны софт для правядзення "дзяржаўных анлайн-латарэй, якія будуць працаваць на эканоміку краіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі