Фота дня: 10 чыноўнікаў вырашаюць, хто палезе ў каналізацыйны люк
13 ліпеня ў Мінску затапіла нядаўна адрамантаваныя вуліцы Рэвалюцыйную і Камсамольскую. Іх рэканструкцыя каштавала гарадскому бюджэту каля 2,3 млн рублёў, але каналізацыю, здольную вытрымаць моцны дождж, там пабудаваць так і не змаглі.
У сацсетках спачатку з’явіліся фотаздымкі патопу. Пасля блогер Антон Матолька апублікаваў фота, на якім бачна, што новую ліўневую каналізацыю не злучылі са старой — дзіркі ўжо пасля дажджу прарэзалі балгаркай.
ААААААААААААААА́ААААА́АААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААА https://t.co/ORvqqMAMPZ
— Anton Motolko (@Motolko) 13 июля 2018 г.
А ў панядзелак каля іржавых люкаў сабралася з тузін чыноўнікаў і работнікаў “Рэмаўтадару”. Яны ходзяць ад люка да люка і абмяркоўваюць, што цяпер рабіць, каб каналізацыя запрацавала.
Еўрарадыё крыху пахадзіла разам з імі. Самае частае слова, якое паўтаралі чыноўнікі: “Хутка”. У каналізацыйны калодзеж так ніхто і не палез.