Фотафакт: 79% тэлегледачоў АНТ лічаць, што пасля выбараў адносіны з Захадам пагоршацца
Тэлегледачы АНТ, якія глядзелі ўвечары 21 верасня ток-шоў "Справа прынцыпа" з Вадзімам Гігіным, упэўненыя, што пасля прэзідэнцкіх выбараў адносіны Беларусі і Захаду пагоршацца. Так прагаласавала 79% тэлегледачоў. Толькі 21% лічаць, што адносіны палепшацца.
У праграме ўдзельнічае адзін з лідараў Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які неаднаразова падкрэсліваў небяспеку размяшчэння ў Беларусі расійскай ваеннай базы.