Фотафакт: беларус прымацаваў скотчам да цела сала, якое вёз з Украіны

Фотафакт: беларус прымацаваў скотчам да цела сала, якое вёз з Украіны

Дваіх жыхароў Століна затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Здарэнне адбылося 3 красавіка ў пункце пропуску “Верхні Церабяжоў”. Мужчыны ехалі з Украіны на аўтамабілі BMW. Памежнікі звярнулі ўвагу на іх “занадта непрапарцыйны “укормлены” выгляд”. Высветлілася, што пад адзеннем беларусы схавалі 9 кілаграмаў мяса і сала, замацавалі іх на целе скотчам.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, парушальнікам пагражае штраф — ад 690 да 1150 рублёў. Таксама ў іх канфіскуюць кантрабандны тавар. Рашэнне па справе мужчын вынесе суд Столінскага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі