Фотафакт: хлеб на падлозе мінскага хлебазавода

Кадры хлеба, складзенага і раскіданага на падлозе, з'явіліся ў Фэйсбуку. Карыстальнік, які выклаў здымкі, кажа Еўрарадыё, што фота яму даслалі ананімна па пошце.

“Фота для пакупнікоў прадукцыі Мінскага хлебазавода нумар 2”, — такім каментаром падпісаныя здымкі.

Па здымках відаць, што гэта хлеб “Нарачанскі”, які сапраўды вырабляе Мінскхлебпрам.

У Мінскхлебпраме, якому належыць хлебазавод, Еўрарадыё не патлумачылі, што за хлеб ляжыць на падлозе і сказалі рабіць афіцыйны запыт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі