Фотафакт: МЗС Расіі няўдала патлумачыў розніцу паміж нацызмам і камунізмам

Фотафакт: МЗС Расіі няўдала патлумачыў розніцу паміж нацызмам і камунізмам

Міністэрства замежных спраў Расіі няўдала патлумачыла розніцу паміж нацызмам і камунізмам. 23 жніўня ў Еўропе адзначаўся дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму. Такое параўнанне заўсёды хваравіта ўспрымаецца ў Маскве. Вось і на гэты раз МЗС вырашыў прадэманстраваць, што СССР і нацысцкую Германію нельга ставіць у адзін шэраг. У англамоўным твітары міністэрства з’явіўся твіт з наступным тэкстам: “Нацысцкая Германія пачала Другую сусветную вайну і забіла 27 мільёнаў савецкіх грамадзян. СССР закончыў вайну і выратаваў свет ад карычневай чумы”. Да яго было далучана фота, на ім — мужчына ў нацысцкай форме і жанчына — у савецкай. На здымку мужчыны быў надпіс “Нацыст. Пачаў халакост”, на здымку жанчыны — “Камуністка. Закончыла халакост”. Знізу былі дапісаныя словы: “У гэтым розніца”.

Як адзначае “Медуза”, мужчына на здымку — вядомая асоба, Вернер Гольдберг, які ніколі не быў чальцом нацысцкай партыі. З-за таго, што яго бацька быў яўрэем, Гольдберга ў 1940 годзе звольнілі з войска. Але ў нацысцкай прапагандзе яго фота працягвалі выкарыстоўваць, як “ідэальнага нямецкага салдата”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі