Фотафакт: Таццяна Караткевіч засядае ў парламенце

Фотафакт: Таццяна Караткевіч засядае ў парламенце

У Палаце прадстаўнікоў праходзіць круглы стол па стандартах правядзення выбараў і ўдасканалення заканадаўства. Ён арганізаваны парламентскай асамблеяй Савета Еўропы.

Удзел у круглым стале прымаюць прадстаўнікі Парламентскай асамблеі, прадстаўнікі Венецыянскай камісіі, АБСЕ, Еўрапарламента, а з беларускага боку дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, МЗС і ЦВК. Прысутнічае і Лідзія Ярмошына.

Андрэа Рыгоні, спецдакладчык па Беларусі камісіі Парламентскай асамблеіі Савета Еўропы, сказаў, што яны прыехалі сюды не як цэнзары, каб некага вучыць, а як людзі, якія хочуць даць добрыя парады.

У сустрэчы удзельнічае таксама былая кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч. Хто запрасіў яе на гэтую сустрэчу — беларускі бок ці еўрапейскі —  пакуль не вядома, але сядзіць яна з боку еўрапейскай дэлегацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі