Фотафакт: у Дзяржынску праходзіць пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай

Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала ў Дзяржынску / svaboda.org
Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала ў Дзяржынску / svaboda.org

19 ліпеня ў 14:00 у Дзяржынску пачаўся пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Сустрэча з кандыдаткай у прэзідэнты сабрала некалькі соцень чалавек.

Ціханоўская прыехала на пікет разам з прадстаўніцай штаба Віктара Бабарыкі Марыяй Калеснікавай, а таксама жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Валерыя Цапкала Веранікай Цапкала. Аб аб'яднанні штабоў Святланы Ціханоўскай з незарэгістраванымі кандыдатамі стала вядома 16 ліпеня. Мэта іх аб'яднання — "змена ўлады 9 жніўня".

Нагадаем, пікет у Мінску чакаецца сёння ў 17:00 у парку Дружбы Народаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі