У Мінску "замуравалі" парадны ўваход у КДБ (фотафакт)

Фота: Еўрарадыё
Фота: Еўрарадыё

Масіўныя дзверы цэнтральнага ўваходу Камітэта дзяржаўнай бяспекі замураваныя: можа падацца, што яны забітыя або зачыненыя ралетамі. Фатаграфію параднага ўваходу ў КДБ без дзвярэй 19 лістапада даслалі ў рэдакцыю слухачы Еўрарадыё.

В Минске “замуровали” парадный вход в КГБ (фотофакт)
Фота: Еўрарадыё
В Минске “замуровали” парадный вход в КГБ (фотофакт)

"Дзверы цэнтральнага ўваходу зачыненыя даўно, — запэўнівае афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Андрэй Яраш. — Ідзе рэканструкцыя. Усё ва ўстаноўленым парадку".

Ці будуць потым у параднага ўваходу новыя дзверы? Прадстаўнік КДБ спачатку сказаў: "Магчыма. Давайце трошкі пачакаем".

Праўда, пасля напамінання, што гэта можа стаць прычынай неўнясення праспекта Незалежнасці ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, паправіўся: "Няхай мінчане не хвалююцца, відазмяненні часовыя. Ідзе рэканструкцыя, і ўсё".

Праспект Незалежнасці ў Мінску стаіць у чарзе на атрыманне статусу аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 2004 года. Праспект ўжо выключалі з папярэдняга спісу кандыдатаў. Адна з меркаваных прычын — будаўніцтва гатэля "Кемпінскі" каля цырка. Каб вярнуць праспекту аўтэнтычны выгляд, на ім нават высаджваюць ліпы, хоць многія дрэвы не прыжываюцца з-за апрацоўкі дарог супрацьгалалёднымі рэагентамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі