Фотафакт: у Празе адчынілася беларуская кавярня
Яна прыняла першых гасцей 27 красавіка.
Там можна замовіць стравы беларускай кухні, напрыклад дранікі са смятанай. На ўваходзе наведнікаў сустракаюць бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Кавярня працуе штодня да 23-й гадзіны ў раёне Прага-9 па адрасе Новавысачанска 13 (Novovysocanska 13, Praha-9). Беларускамоўныя атрымаюць зніжку на ўсё меню ў памеры 10%.
Паведамляецца, што беларуская кавярня адчынілася ў рамках праекта "Асацыяцыі за мадэрнізацыю".