Фотафакт: выбары прэзідэнта Украіны ў Брэсце

Участак для галасавання пры генконсульстве Украіны ў Брэсце працуе ад 8-й ранку да 8-й вечара. Усяго тут зарэгістравана 4704 выбаршчыкаў.



Да першай гадзіны дня ў Брэсце прагаласавалі каля 120 чалавек. Са словаў кіраўніка выбарчай камісіі Валянціна Скалійчука, ў параўнанні з папярэднімі выбарчамі кампаніямі гэта пакуль досыць неблагі паказчык.



Скалійчук: "Мы чакаем высокую яўку, бо вельмі пераломны, лёсавызначальны момант для Украіны з улікам усіх астатніх падзеяў. Народ праяўляе актыўнасць".



Як паведаміў Еўрарадыё віцэ-консул Украіны ў Брэсце Раман Цяршоўчын, прыкладна пасля 9-й вечару стане ўжо вядома каму з 21 кандыдата ў прэзідэнты аддалі перавагу ўкраінцы Брэстчыны і Гродзеншчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі