Францыя, Германія, Італія і Румынія — за статус кандыдата ў ЕС для Украіны
Францыя, Германія, Італія і Румынія падтрымаюць неадкладнае прадстаўленне Украіне статусу кандыдата ў сябры ЕС, паведамляе hromadske.ua.
Гэтыя дзяржавы лічаць, што Украіне трэба даць такі статус неадкладна і без усялякіх умоваў. Пра гэта ў Кіеве заявіў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.
Ён наведаў Украіну разам з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, прэм'ер-міністрам Італіі Марыё Драгі і прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёханісам. Яны сустракаліся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
"Усе чацвёра з нас падтрымліваюць неадкладны статус кандыдата ў чальцы. Гэты статус будзе суправаджацца дарожнай картай, а таксама ўключаць прыняцце пад увагу сітуацыі на Балканах і прылеглых тэрыторыях, у прыватнасці ў Малдове", — заявіў Макрон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.